Бяздонне (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 9 из 11

Яны парадзiлi ў iм крынiцу сiлы.

Яно, усё гэта, ахвацiла ўсю iстоту яго маладою лёгкасцю, выявiлася як захапленне жыццём, самымi яго звычайнымi, дробнымi, кожнадзённымi здарэннямi.

I вельмi часта, у часы студэнцкiх сходаў, было ў Алёшы прагнае жаданне крыкнуць на ўсю залу, мора маладых студэнцкiх галоў аб тым, што так захапiла яго. А на лекцыях адчуваў ён сябе проста шчаслiвым тым, што кожны новы дзень прыносiць яму новую шырыню ў светапоглядзе.

Было ў яго непаразуменне, калi часта бачыў ён на гэтых самых сходах i лекцыях Андрэя Стронiна з сумным бляскам вачэй, панурым. Здавалася, што Андрэй Стронiн сярод мора молада радасных людзей адзiн, як сярод страшнай пустынi.

Тады ўжо сам, некалькi разоў, хацеў Алёша пайсцi к Стронiну i распытаць яго аб усiм, даведацца, аб чым думае гэты чалавек.

I не ведаў яшчэ Алёша, што нiколi не зразумее ён гэтага чалавека, Стронiн жыў адзiн, Алёша жыў з людзьмi...

IV

Прывезлi раз ва ўнiверсiтэцкi анатамiчны тэатр мерцвяка для практыкi студэнтаў. Iшлi тады з працы рабочыя, суседзi Алёшы i Стронiна, мiма ўнiверсiтэта i зайшлi на двор глянуць...

Мярцвяк быў страшна худы, высахшы за нейкую доўгую хваробу. На мяккiх месцах цела абвiсла скура на iм фалдамi i змаршчакамi; яны, жоўта-гразныя, выяўлялi сабою вялiкую агiднасць чалавека пасля яго смерцi, у працэсе распаду матэрыi. Вострыя рэбры тырчалi пад скурай, а твар ужо мала што выяўляў - мусiць, доўга i паволi ўмiраў гэты чалавек.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]