Цвиркун (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 6
- Хораша, сардэчна цвiркаеш ты, мiленькi мой цвiркуночак! З табою на свеце жыць весялей. Каб не ты, ад нуды зайшлася б тут адна, - не раз казала бабка-бабылка.
Цвiркун проста рос у сваiх вачах ад такiх слоў бабкi-бабылкi i цвiркаў яшчэ харашэй i, я сказаў бы, яшчэ болей лiрычна. Ён мяняў пазiцыi на печы, па комiне прабiраўся пад самую столь на пячны карнiзiк, садзiўся там i цвiркаў. Цвiрканне яго адтуль даносiлася яшчэ галасней. Здаралася i так, што цвiркун залазiў на гару, а зрабiць гэта было не цяжка: памiж комiнам i столлю была невялiчкая шчылiна. Праз яе i пралазiў цвiркун. На гары ён выбiраў адпаведнае месца i распачынаў сваю песню. Голас яго ледзь-ледзь далятаў да вуха бабкi-бабылкi.
- Ото жэўжык! - цешылася бабка-бабылка. - Захацелася, бач ты, пацвiркаць на волi. Ну, цвiркай, цвiркай на здаровейка, родненькi мой!
Бабка-бабылка ведала, што яе цвiркунок зноў вернецца на печ, бо печ для цвiркуна - тое самае, што эстрада для аркестра. Такiя штукi прарабляў цвiркун не адзiн раз. Праўда, рабiў ён гэта ў цёплае надвор'е пад канец лета. Але цвiркуну адной гары-вышкi паказалася мала. Захацелася яму аднойчы сысцi не толькi з гары-вышкi, але i за межы дворыка бабкi-бабылкi выбрацца. На гары пад шчытом было незашклёнае акенечка. Праз яго цвiркун па сцяне апусцiўся на зямлю. Ноч была цёплая i цiхая-цiхая.
Натамiўся за дзень вецер i прылёг на ўскрайку лесу, пад пышнымi лугавымi кустамi, пад стагамi i наогул у спакойных мясцiнах, каб адпачыць. Яму ж таксама патрэбен адпачынак.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|