Цвиркун (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 6

А вецер у тутэйшых краях быў найбольшаю i найважнейшаю асобаю. Усё мясцовае жыхарства, пераважна птушкi, кузуркi, матылькi, паважалi яго, услаўлялi, складалi яму песнi, як хто ўмеў. Кожны подых ветра, кожнае слова яго зараз жа падхоплiвалi тысячы галасоў. Ды, праўду сказаць, было за што паважаць вецер: ён ачышчаў паветра ад смугi, дыму i туманаў, падмятаў дарогi i сцежкi, наганяў хмары, калi зямлi i рознаму стварэнню патрэбен быў дождж. Але калi, бывала, вецер узлуецца, дык тады сцеражыся: наробiць такой бяды i такога разбурэння, што i за два тыднi не ачухаешся. Вось чаму так паважала вецер насельнiцтва лесу, палёў i лугоў.

Вецер пачынаў драмаць, натупаўшыся за дзень, вандруючы па свеце. I раптам ён чуе голас, нязвыклы для слыху. Вецер злёгку паварушыўся i стаў услухоўвацца. Гэта спяваў цвiркун, забраўшыся ў верхавiну высачэннай хвоi.

- Што гэта? хто так цiўкае? - цiха, нiбы сам сабе, прамовiў вецер.

- А гэта, шаноўны ветру, цвiркун так спявае, - пачцiва адказала ветру сава-начнiца, пралятаючы на гэты час непадалёку ад хвоi, дзе наладзiў сабе новую эстраду цвiркун.

- Скажыце, калi ласка, - цвiркун! Якi голас! Ды гэта проста - здольнасць, талент! - гаварыў вецер (ён быў у добрым гуморы).

- Так вось i здаецца, - казаў ён далей, - што гэта круцiцца залатое калёсца на маленькай срэбранай восi.

Вецер быў мастак па часцi вобразных выказванняў i крылатых слоў. Апроч таго, ён i сам быў у некаторай ступенi музыкант.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]