Цвиркун (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 6 из 6

Праз кароткi час уся акруга ведала пра трагiчнае здарэнне з цвiркуном. Яго пачалi высмейваць i кпiць над iм.

- Спявак знайшоўся!

- Занадта многа забраў сабе ў галаву!

- Ведай, цвiркунок, свой на печы куток.

I нiхто не сказаў слова спачування.

Пакрыўджаны, зняважаны цвiркунок змоўк, не падаваў аб сабе нiякага знаку. На новай, цяпер зацiхшай эстрадзе дачакаўся ён цёмнага вечара i цiхенька, каб нiхто не бачыў, падаўся на сядзiбу бабкi-бабылкi. А як была яна рада, што яе цвiркунок зноў заняў сваю пазiцыю на печы! А калi цвiркун перажыў боль свайго падзення i зацвiркаў, бабка-бабылка аж заплакала ад радасцi.

I гэта была поўная i сапраўдная радасць.

|< Пред. 2 3 4 5 6 >|

Java книги

Контакты: [email protected]