Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 22 из 26

Гутараў Iван (1906-1967) - лiтаратуразнавец, фалькларыст; у 1939-1941 дацэнт, загадчык кафедры расейскай лiтаратуры БДУ i вучоны сакратар Аддзялення грамадскiх навук АН БССР; у час вайны арганiзатар i камiсар партызанскiх атрадаў на Браншчыне, у 1943 г. адклiканы i вывезены ў Маскву "для выканання спецдаручэнняў"; займаўся адмыслова даследаваннем беларускага фальклору ў час вайны.

5. "Клiч да беларускага народа" - гэты артыкул пiсьменнiка быў апублiкаваны ў газ. "Савецкая Беларусь" (11 студз. 1942 г.) за подпiсам Я.Купала.

6. Баўдзей Л. - журналiст, аўтар артыкулаў i рэцэнзiй пра творчасць К.Чорнага ("Бацькаўшчына" // Советская Белоруссия. 1940, 18 дек.; Вобразы савецкiх людзей у творах Кузьмы Чорнага // Беларусь. 1946. № 1); асоба блiжэй невядомая.

7. Хайноўская Марыя Канстанцiнаўна - супрацоўнiца Дома пiсьменнiкаў (да вайны працавала загадчыцай медкабiнета Дома пiсьменнiкаў); пасля вайны загадвала бiблiятэкай Саюза пiсьменнiкаў.

8. Анюта (1906-1983) - малодшая сястра пiсьменнiка.

9. Маша (1902-1988) - малодшая сястра пiсьменнiка.

10. Рэня (Рэвека Свераноўская, 30.11.1899-30.03.1987) - жонка Кузьмы Чорнага.

11. ...пiсаў пра яе ў дзённiку - даваенны пiсьменнiцкi архiў Кузьмы Чорнага не захаваўся (апроч паасобных аўтографаў у архiвах НКВД, у асабiстым архiве крытыка Алеся Кучара).

12. Глебка Пятро (1905-1969) - паэт, перакладчык, вучоны-грамадазнавец; у 1943-1945 працаваў рэдактарам выдавецтва ЦК КП(б) Б "Савецкая Беларусь".

13. "Суждены нам благие порывы.. - недакладная цытата з верша М.Някрасава "Рыцарь на час".

14.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]