Дзённик (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
23 из 26
Панамарэнка Панцеляймон Кандратавiч (1902-1984) - савецкi партыйны i дзяржаўны дзеяч, у 1938-1947 займаў пасаду першага сакратара ЦК КП(б)Б, прызначэнне на якую ў чэрвенi 1938 г. супадае з выхадам К.Чорнага з турмы на волю (8 чэрвеня 1938 г.).
15. Дадзiёмава Феня Iсакаўна - тагачасны начальнiк Галоўлiта БССР (iнф. дачкi пiсьменнiка - Рагнеды).
16. ...выклiкаў з Менска Лынькова... - Лынькоў Мiхась (1899-1975), празаiк; у 1938-1948 - старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
17. Глебка Нiна Iларыёнаўна - жонка Пятра Глебкi, якая ў час вайны заставалася ў Менску.
18. Мiхась i Юрась - малодшыя браты Кузьмы Чорнага (адпаведна 1908 i 1912 г. нар.), абодва згiнулi на вайне.
19. Фiнкель Уры Гiршавiч (1896-1957) - крытык, лiтаратуразнавец; пiсаў на жыдоўскай i беларускай мовах, аўтар кнiг пра Мендэле Мойхер-Сфорыма i Шолам-Алейхема.
20. За час вайны ... з голаду двое дзяцей - у сапраўднасцi падчас апошняй вайны сям'я Уры Фiнкеля страцiла трое дзяцей: сын Шалом (1939-1941) памёр у ташкенцкай лякарнi 11 лiстапада; дзве дачкi - Цыля (1931 г. нар.) i Авiгаiл (1933 г. нар.) спаленыя ў ракаўскай сiнагозе (1943). Сярод жыхароў мястэчка Ракаў, адкуль паходзiў Уры Фiнкель, у спiсе загiнуўшых у час апошняй вайны, пазначаны: "Фiнкель Давiд з сям'ёй; Фiнкель Долiд з сям'ёй; Фiнкель Iсак з сям'ёй; Фiнкель Мордух з сям'ёй; Фiнкель Песя з сям'ёй; Фiнкель Файва з сям'ёй" (Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка. Валожынскi раён. /Уклад. Я.Янушкевiч. Мн., 1996. С.272).
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|