Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 26 из 26

Працаваў пераважна ў сферы партапарату: сакратаром аддзела агiтацыi i прапаганды ЦК КПБ (1923-1925), узначальваў тэатральны аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры Саўмiне (1935-1937), быў адказным сакратаром СП БССР (1940-1941); падчас вайны працаваў дырэктарам тэатра iмя Ахунбаева ў Ташкенце, у 1943-1944 - дырэктар тэатра iмя Маякоўскага (Узбекiстан), у 1944-1948 - загадчык лiтаратурнай часткi тэатра оперы i балета ў Менску.

37. Марыля ... жонка ксяндза - паводле канонаў каталiцкага абраду ксяндзы жонак не маюць (цэлiбат); Марыля Шутавiчанка, сястра вядомага заходнебеларускага дзеяча, рэдактара часопiса "Калоссе" Янкi Шутовiча была ахмiстрыняй (хатняй гаспадыняй) ксяндза Адама Станкевiча.

38. Станкевiч Адам (1892-1949) - гiсторык, публiцыст, выдавец, лiтаратуразнавец, грамадска-палiтычны дзеяч, асветнiк, беларускi каталiцкi святар.

39. Сергiевiч Пётра (1900-1984) - беларускi жывапiсец i графiк.

|< Пред. 22 23 24 25 26 >|

Java книги

Контакты: [email protected]