Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 1 из 26

---------------------------------------------

Черный Кузьма

Дзённiк (на белорусском языке)



Кузьма Чорны

Дзённiк

2-га лiпеня 1944 г.

Можа, заўтра, а можа, паслязаўтра наша армiя забярэ Менск. Падыходзiць канец нашым пакутам. Дзякаваць богу, i хвароба мая пакрысе пакiдае мяне. Ад часу, калi я захварэў, прайшло ўжо год i сем месяцаў. Не было яшчэ такога, каб мая паправа спынiлася. Увесь час павольна сочыцца ачуньванне. На гэта я спадзяюся на далейшае i гэта трымае маю душу ў жывой раўнавазе. Ужо i цяпер як мае быць, лёгка i многа, як i да хваробы, працую. Якое гэта шчасце! I як я бываю няўдзячан лёсу, калi часамi мяне апаноўвае смутак! Гэтымi днямi я заўважыў, што ўжо добра бачу лiст паперы ўвесь так, каб пiсаць на iм роўным радком, якi б шырокi лiст паперы нi быў. А яшчэ шэсць месяцаў таму, калi пачынаў перапiсваць "Пошукi будучынi", мне была пакута выпiсаць роўна загаловак i першы радок. Я цыркулем мераў раўналежнасць радка ад берага паперы. Учора паслаў у Цiмкавiчы паштоўку, хоць там, можа, яшчэ i немцы. Але пакуль паштоўка туды падпаўзе, то напэўна ўжо берлiнскага гадаўя там не будзе. Сёння быў дождж. На двары мокра. Я пiшу, бачу з вакна мокры дах, i ў душы маёй цiхая радасць, вялiкая: як добра я ўжо бачу! Сем гадзiн. Перад вечарам. Дома са мной толькi адна Iра, любая мая ўцеха1! Заўтра да паўдня трэба напiсаць артыкул для "Известий". Цяжка мне пiсаць па-расейску, а ў iх няма перакладчыка з беларускай мовы... Трэба яшчэ думаць, як бы павячэраць.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]