Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 3 из 92



Кiт крыкнуў у свой жа рот:

- Гэй ты, выходзь! I, глядзi, паводзь сябе як трэба. У мяне праз цябе iкаўка.

- Ну не! - сказаў Марак. - Мне i тут добра! Вось калi ты завязеш мяне да маiх родных берагоў, да белых скал Англii, тады я, можа, падумаю, выходзiць мне цi аставацца.

I ён яшчэ мацней затупаў нагамi.

- Нiчога не зробiш, вязi яго дадому, - сказада хiтрая Рыбка Кiту. - Я ж казала табе, што ён вельмi разумны i адважны.

Кiт паслухаўся i пусцiўся ў дарогу. Ён плыў i плыў, i плыў, працуючы ўсю дарогу хвастом i двума плаўнiкамi, хоць яму вельмi перашкаджала iкаўка.

Нарэшце ўдалечынi паказалiся белыя скалы Англii. Кiт падплыў да самага берага i пачаў разяўляць сваю пашчу ўсё шырэй, i шырэй, i шырэй, i шырэй - i сказаў Чалавеку:

- Пара выходзiць. Перасадка. Блiжэйшыя станцыi: Вiнчэстэр, Ашуэлот, Нашуа, Кiнi i Фiчбара.

Ледзь ён сказаў: "Фiч!" - з рота ў яго выскачыў Марак. Гэты Марак i сапраўды быў вельмi разумны i адважны. Седзячы ў жываце ў Кiта, ён не трацiў марна часу: ножыкам пашчапаў свой плыт на тонкiя лучынкi, склаў iх крыж-накрыж i моцна звязаў падцяжкамi (цяпер ты разумееш, чаму табе не трэба было забываць пра падцяжкi!), i ў яго атрымалася рашотка, якой ён i загарадзiў Кiту горла. Пры гэтым ён сказаў чароўныя словы. Ты гэтых слоў не чуў, i я з прыемнасцю скажу iх табе. Ён сказаў:

- Паставiў я рашотку,

Кiту заткнуў я глотку.

З гэтымi словамi ён скочыў на бераг, на дробныя каменьчыкi, i пайшоў да сваёй Мамы, якая дазваляла яму хадзiць па вадзе басанож. Потым ён ажанiўся i быў вельмi шчаслiвы.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]