Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
4 из 92
Кiт таксама ажанiўся i таксама быў вельмi шчаслiвы. Але ад гэтага дня i на векi вечныя ў яго ў горле стаяла рашотка, якую ён не мог нi праглынуць, нi выплюнуць. Праз гэтую рашотку да яго ў горла трапляла толькi дробная рыбка. Вось чаму ў наш час Кiты ўжо не глытаюць людзей. Яны не глытаюць нават маленькiх хлопчыкаў i маленькiх дзяўчынак.
А хiтрая Рыбка паплыла i схавалася ў тванi пад самым парогам Экватара. Яна думала, што Кiт раззлаваўся, i баялася паказацца яму на вочы.
Марак узяў з сабою свой паляўнiчы нож. Сiнiя палатняныя штаны былi па-ранейшаму на iм, калi ён крочыў па каменьчыках каля самага мора. Але падцяжак на iм ужо не было. Яны асталiся ў горле ў Кiта. Iмi былi звязаны лучынкi, з якiх Марак зрабiў рашотку. Вось i ўсё. Гэтай казцы канец.
Калi ў вокнах каюты
Зялёная цьма,
I пырскi ўзлятаюць
Да труб,
I ўстаюць пахвiлiнна
То нос, то карма,
А слуга, што падносiць вам
Суп,
Нечакана так валiцца
У куб,
Калi хлопчык ад рання
Неадзеты сядзiць
I мяшком на падлозе
Яго нянька ляжыць,
Калi хвалi страшэнна
Равуць за кармой
I нiхто не смяецца,
Не п'е i не есць,
Вось тады для нас ясна,
Што значаць сабой:
Сорак Норд,
Пяцьдзесят Вест!
ЧАМУ Ў ВЯРБЛЮДА ГОРБ
Вось яшчэ адна казка, i ў ёй я хачу расказаць, чаму на спiне ў Вярблюда такi вялiкi горб.
У сама першыя гады, даўно-даўно, уся зямля была новенькая, толькi што зробленая.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|