Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 31 из 92

Звалi яго Цегумай Бопсулай, а гэта азначае: Чалавек-ногi-якога-нiколi-не-спяшаюцца, але мы, любенькi хлопчык, будзем называць яго проста Цегумай, каб было карацей. У яго была жонка, i звалi яе Цешумай Тэвiндра, а гэта азначае: Жанчына-якая-задае-занадта-многа-пытанняў, але мы, любенькi хлопчык, будзем называць яе проста Цешумай, каб было карацей. I была ў яго маленькая дачка, якую звалi Тафамай Металумай, а гэта азначае: Дзяўчынка-якой-трэба-як-след-надаваць-плескачоў-за-тое-што-яна-такая-гарэзн

iца, але буду называць яе проста Тафi. Цегумай Бопсулай вельмi любiў яе, i мама вельмi любiла яе, i яны давалi ёй плескачоў куды больш рэдка, чым трэба, i ўсе трое былi задаволеныя i шчаслiвыя.

Як толькi Тафi навучылася хадзiць, яна пачала бегаць усюды за сваiм бацькам Цегумаем, i, бывала, яны абое датуль не прыходзяць у пячору, пакуль iм не захочацца есцi. I тады Цешумай Тэвiндра казала:

- Дзе гэта вы прападалi i гэтак страшэнна выпэцкалiся? Сапраўды, мой Цегумай, ты анi не лепшы за маю Тафi.

А цяпер, любенькi хлопчык, слухай мяне, i слухай уважлiва!

Неяк раз Цегумай пайшоў па балоце, на якiм вадзiлiся бабры, i выйшаў да ракi Вагай, каб сваёй вострай дзiдай набiць на абед карпаў. Тафi пайшла разам з iм. Дзiда ў яго была драўляная, з наканечнiкам з зубоў акулы. I толькi ён узяўся паляваць, як дзiда зламалася папалам: занадта моцна ён тыцнуў ёю ў дно ракi, калi цаляў у рыбiну. Што рабiць? Iсцi дадому - далёка (снеданне яны, вядома, узялi з сабою ў торбачцы), а запасной дзiды ў Цегумая не было.

|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]