Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
33 из 92
- Хадзi сюды, - сказала Тафi Незнаёмаму. - Цi ведаеш ты, дзе жыве мая мама?
Незнаёмы адказаў: "Гм", бо ён быў, як ты ведаеш, цяварац.
- Дурань дурны! - сказала Тафi i тупнула ножкай, бо ўбачыла, што па рацэ плыве цэлая чарада вялiкiх карпаў, якраз тады, калi бацька не можа запусцiць у iх дзiдай.
- Не лезь да старэйшых, - сказаў Цегумай не азiраючыся; ён быў так заняты рамонтам дзiды, што нават не глянуў на Незнаёмага.
- Я не лезу, - адказала Тафi. - Я толькi хачу, каб ён зрабiў тое, што мне хочацца. А ён не разумее.
- Тады не дакучай мне, - сказаў Цегумай, i ўзяўшы ў рот канцы аленевых жыл, пачаў выцягваць iх з усяе сiлы.
А Незнаёмы (ён быў сама сапраўдны цяварац) сеў на траву, i Тафi пачала паказваць яму, што робiць бацька.
Незнаёмы падумаў: "Гэта вельмi дзiўная дзяўчынка. Яна тупае на мяне нагой i строiць мне грымасы. Яна, мусiць, дачка гэтага знакамiтага правадыра, якi гэтакi важны, што нават не звяртае на мяне нiякай увагi".
Таму ён усмiхнуўся яшчэ больш ветлiва.
- Дык вось, - сказала Тафi. - Я хачу, каб ты пайшоў да мае мамы (таму, што ў цябе ногi даўжэйшыя за мае i ты не звалiшся ў Бабровае балота) i папрасiў, каб табе далi другую дзiду. Чорную. Яна вiсiць у нас над ачагом.
Незнаёмы (а ён быў цяварац) падумаў: "Гэта вельмi, вельмi дзiўная дзяўчынка. Яна махае рукамi i крычыць на мяне, але я не разумею нi слова. I я вельмi баюся, што, калi я не выканаю яе загадаў, гэты велiчны правадыр, Чалавек-якi-паварочваецца-спiнай-да-сваiх-гасцей, раззлуецца".
|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|