Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 53 из 92



- А мне што да гэтага! - сказаўКот. - Мне б толькi месцейка ў Пячоры i тры разы ў дзень больш белага сырадою, i я буду вельмi задаволены. Нiякiя Сабакi, нiякiя Мужчыны мяне не цiкавяць.

Але ў той жа самы вечар, калi Сабака i Мужчына вярнулiся з палявання ў Пячору, Жанчына расказала iм усё як ёсць пра сваю ўмову з Катом, а Кот сядзеў каля агню i вельмi прыемна ўсмiхаўся.

I сказаў Мужчына:

- Усё гэта добра, але нядрэнна было б яму i са мною заключыць умову. Праз мяне ён заключыць яе з усiмi Мужчынамi, якiя будуць пасля мяне.

Ён узяў пару ботаў, узяў крамянёвую сякеру (усяго тры рэчы), прынёс з двара палена i маленькую сякеру (а ўсяго разам пяць), паставiў усё гэта ў рад i сказаў:

- Давай i мы заключым умову. Ты жывеш у Пячоры на векi вечныя, але калi ты забудзешся лавiць Мышэй - паглядзi вось на гэтыя рэчы: iх пяць, i я маю права кожнай з iх кiнуць у цябе, i гэтак жа ўслед за мною пачнуць рабiць усе Мужчыны.

Жанчына пачула гэта i сказала сама сабе:

"Так, Кот разумны, а Мужчына разумнейшы".

Кот палiчыў усе рэчы - яны былi даволi-такi цяжкiя - i сказаў:

- Добра! Буду лавiць Мышэй на векi вечныя, але ўсё ж я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.

- Гуляй, гуляй, - адазваўся Мужчына, - але толькi не там, дзе я. Трапiш мне на вочы, я зараз жа кiну ў цябе ботам цi паленам, i так стануць рабiць усе Мужчыны, якiя будуць пасля мяне.

Тады выступiў Сабака i сказаў:

- Пачакай. Цяпер мая чарга заключыць умову.

|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]