Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 55 из 92

Але як толькi ўлучыць хвiлiнку, толькi надыдзе ноч i ўзыдзе месяц, зараз жа ён кажа: "Я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою", i бяжыць у Дзiкi Лес, або ўзлезе на Дзiкiя Дрэвы, або ўзбярэцца на Дзiкiя Дахi i дзiка махае сваiм дзiкiм хвастом.

Кошка мурлыкае, дзiўна пяе,

Лазiць па дрэвах так лоўка,

Бегае шустра, ловiць i рве

Корак з працятай вяроўкай.

Мы адпачынак праводзiм з табой,

Бiнкi паслушны i верны,

Бiнкi стары i адданнейшы мой,

Праўнук сабакi пячорнай.

Калi вы, набраўшы з-пад крана вады,

Лапы намочыце кошцы

(Каб выявiць потым сляды

Дзiкiх звяроў на аконцы),

Кошка крычыць, вырываецца з рук,

Мяўкае, нават укусiць.

Бiнкi ж - адданы i верны мне друг.

Дружба нам не надакучыць.

Кошка ўвечары ласкавым зверам

Трэцца аб вашы каленкi.

Толькi вы ляжаце, кошка за дзверы

Мчыцца на двор па ступеньках.

Кошка знiкае кудысьцi ўначы,

Бiнкi ж пры мне пастаянна:

Ён мне гатовы заўжды памагчы

Значыць, ён друг беззаганны.

МАТЫЛЁК, ЯКI ТУПНУЎ НАГОЮ

Вось табе, мой любенькi хлопчык, новая цудоўная казка - зусiм адметная, не падобная на ўсе астатнiя, - казка пра наймудрэйшага цара Сулеймана-iбн-Дауда. На свеце ёсць трыста пяцьдзесят казак пра Сулеймана-iбн-Дауда; але гэтая казка не з iх. Гэтая казка - пра Матылька, якi тупнуў нагою.

Дык слухай жа, слухай уважлiва.

Сулейман-iбн-Дауд быў мудрэц. Ён разумеў, што гавораць звяры, што гавораць птушкi, што гавораць рыбы, што гавораць насякомыя. Ён разумеў, што гавораць камянi глыбока пад зямлёю, калi яны душаць адзiн аднаго i стогнуць.

|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]