Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
54 из 92
А праз мяне ўмова будзе заключана i з усiмi iншымi Сабакамi, якiя будуць жыць пасля мяне. - Ён ашчэрыў зубы i паказаў iх Кату. - Калi, пакуль я ў Пячоры, ты будзеш няласкавы з Дзiцём, - гаварыў ён, - я кiнуся на цябе i пакусаю цябе. I так пачнуць рабiць усе сабакi, што будуць жыць пасля мяне на векi вечныя.
Пачула гэта Жанчына i сказала сама сабе:
"Так, гэты Кот разумны, а наш Сабака разумнейшы".
Кот палiчыў сабачыя зубы, i яны здалiся яму вельмi вострымi. Ён сказаў:
- Добра, пакуль я ў Пячоры, буду ласкавы да Дзiцяцi, - калi толькi Дзiця не будзе вельмi балюча цягаць мяне за хвост. Але не забудзьцеся: я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.
- Гуляй, гуляй, - адгукнуўся Сабака, - але толькi не там, дзе я. А не то, як толькi я сустрэну цябе, дык зараз жа забрашу, налячу на цябе i заганю цябе ўверх на Дрэва. I так пачнуць рабiць усе Сабакi, што будуць жыць пасля мяне.
I зараз жа, не трацячы нi хвiлiны, кiнуў Мужчына ў Ката ботамi ды крамянёвай сякерай, i Кот кiнуўся вон з Пячоры, а Сабака пагнаўся за iм i загнаў яго ўверх на Дрэва, - i ад таго самага дня, мой хлопчык, i да гэтага часу трое Мужчын з пяцi - калi яны сапраўдныя мужчыны - кiдаюць чым папала ў Ката, дзе б ён нi трапiўся iм на вочы, i ўсе Сабакi - калi яны сапраўдныя Сабакi, - усе да аднаго, заганяюць яго ўверх на Дрэва. Але i Кот верны сваёй умове. Пакуль ён у доме, ён ловiць Мышэй i ласкава абыходзiцца з дзецьмi, калi толькi дзецi не вельмi балюча цягаюць яго за хвост.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|