Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 64 из 92

Само сабой зразумела, што сам я нiколечкi не турбуюся пра тое, вернецца палац цi не, такiя рэчы для мяне не ўпершыню, але з павагi да цябе i да Сулеймана-iбн-Дауда я не пярэчу супроць таго, каб усё вярнулася на сваё месца.

I ён тупнуў яшчэ раз, i ў той жа момант Джыны без нiводнага штуршка паставiлi i сады i палац на ранейшае месца.

I ўсё было па-ранейшаму. Цёмна-зялёнае лiсце апельсiнавых дрэў ярка зiхацела на сонцы, фантаны пералiвалiся сярод пунсовых эгiпецкiх лiлеяў, птушкi спявалi, быццам нiчога i не было, а Матылiха ляжала на баку пад камфорным дрэвам. Крыльцы ў яе трымцелi, i, задыхаючыся, яна паўтарала:

- Даруй мне! Я болей не буду!

Сулейман-iбн-Дауд гэтак смяяўся, што ледзьве мог слова вымавiць. На яго напала iкаўка. Знемагаючы ад смеху, ён выставiў Матыльку палец i сказаў:

- О вялiкi чарадзей, што з таго, што ты вярнуў мне палац, калi ад смеху, да якога ты давёў мяне, давядзецца сёння ж легчы ў магiлу?

Тут пачуўся страшэнны шум, таму што з палаца выбеглi ўсе дзевяцьсот дзевяноста дзевяць царыц i пачалi прарэзлiва крычаць, i верашчаць, i клiкаць сваiх малых дзяцей. Яны беглi па мармуровай лесвiцы, што вяла ўнiз ад фантанаў, - сто жанчын на кожнай прыступцы.

|< Пред. 62 63 64 65 66 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]