Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 81 из 92



I Дарзi зноў паўтарыў сваю пераможную песню.

- Дабрацца б мне да твайго гнязда, я выкiнуў бы адтуль усiх птушанят! закрычаў Рыкi-Цiкi. - Хiба ты не ведаеш, што на ўсё свой час? Табе добра спяваць наверсе, а мне тут унiзе ваяваць. Дык сцiхнi ж ты хоць на хвiлiну.

- Добра! Я гатоў сцiхнуць для цябе - для героя, для цудоўнага Рыкi! Што хоча Пераможца лютага Нага?

- Трэцi раз у цябе пытаюся: дзе Нагайна?

- На сметнiку яна, каля стайнi, галосiць па Нагу яна... Вялiкi белазубы Рыкi...

- Пакiнь мае белыя зубы ў спакоi! Цi не ведаеш ты, дзе яна схавала яйкi?

- Каля самага беражка на градзе з дынямi, пад плотам, дзе сонца ўвесь дзень да захаду... Шмат тыдняў мiнула з таго часу, як закапала яна гэтыя яйкi...

- I ты нават не падумаў сказаць мне пра гэта! Дык пад плотам каля самага беражка?

- Рыкi-Цiкi не пойдзе ж глытаць гэтыя яйкi!

- Не, не глытаць, але... Дарзi, калi ў цябе асталося хоць калiва розуму, ляцi зараз жа пад стайню i зрабi выгляд, нiбы ў цябе перабiта крыло, i няхай Нагайна гонiцца за табой да гэтага куста, разумееш? Мне трэба падабрацца да грады, дзе дынi, i калi я пайду туды цяпер, яна заўважыць.

Розум у Дарзi быў птушыны. У яго маленечкай галоўцы нiколi не змяшчалася больш, як адна думка адразу. I з той прычыны, што ён ведаў, што дзецi Нагайны выводзяцца, як i яго птушаняты, з яек, яму здалося, што знiшчыць iх не зусiм далiкатна. Але яго жонка была разумнейшая.

|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]