Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 82 из 92

Яна ведала, што кожнае яйка кобры гэта тая ж кобра, i таму зараз жа вылецела з гнязда, а Дарзi пакiнула дома: няхай грэе малых i гарлае свае песнi пра пагiбель Нага. Дарзi быў шмат у чым падобны на любога iншага мужчыну.

Прыляцеўшы на сметнiк, яна пачала варушыцца за два крокi ад Нагайны i пры гэтым на ўвесь голас крычала:

- Вой, у мяне перабiта крыло! Хлопец, што жыве ў доме, кiнуў у мяне камень i перабiў мне крыло!

I яна з яшчэ большым адчаем залопала крыламi.

Нагайна падняла галаву i засiпела:

- Гэта ты папярэдзiла Рыкi-Цiкi, што я хачу ўкусiць яго? Дрэннае ж ты выбрала месца кульгаць!

I яна пасунулася па пыльнай зямлi да жонкi Дарзi.

- Хлопец перабiў яго каменем! - крычала жонка Дарзi.

- Добра, можа, табе будзе прыемна даведацца, што, калi ты памрэш, я разлiчуся з гэтым хлопцам па-свойму. Сёння з самага ранку мой муж ляжыць на гэтым сметнiку, але яшчэ да захаду хлопчык, што жыве ў доме, таксама будзе ляжаць вельмi цiха... Але куды ж ты? Цi не думаеш ты ўцячы? Усё роўна ад мяне нiдзе не дзенешся! Дурная, паглядзi на мяне!

Але жонка Дарзi добра разумела, што якраз гэтага ёй i не трэба рабiць, бо варта толькi якой-небудзь птушцы глянуць змяi ў вочы, як на птушку са страху находзiць слупняк, i яна ўжо не можа паварушыцца.

Жонка Дарзi рванулася прэч, жаласна папiскваючы i бездапаможна лапочучы крыламi. Над зямлёй яна не ўзляцела нi разу, а Нагайна iмчалася за ёй усе шпарчэй.

Рыкi-Цiкi пачуў, што яны бягуць ад стайнi па садовай дарожцы, i кiнуўся да грады з дынямi, па той бок яе, што каля самага плота.

|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]