Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
83 из 92
Там у разапрэлай зямлi, якая пакрывала дынi, ён знайшоў дваццаць пяць змяiных яек, вельмi добра схаваных, - кожнае такой велiчынi, як яйка бантамкi*, - толькi замест шкарлупiны яны былi пакрыты белаватай скуркай.
* Бантамка - курыца дробнай пароды.
- Яшчэ дзень, i было б позна! - сказаў Рыкi-Цiкi, бо ён убачыў, што ўсярэдзiне ляжаць, скруцiўшыся, маленькiя кобры. Ён ведаў, што з той самай хвiлiны, як яны вылупяцца з яек, кожная можа забiць чалавека або мангуста. Ён пачаў хутка-хутка надкусваць вяршкi яек, стараючыся зачапiць i галоўкi змеянят, i ў той жа час ён не забываўся капануць граду то там, то тут, каб не пакiнуць якога-небудзь яйка незаўважаным.
Асталося ўсяго тры яйкi, i Рыкi-Цiкi пачаў ужо хiхiкаць ад радасцi, калi жонка Дарзi крыкнула яму:
- Рыкi-Цiкi! Я завяла Нагайну пад дом, i Нагайна папаўзла на веранду. О, хутчэй! Хутчэй! Яна надумала забойства!
Рыкi-Цiкi надкусiў яшчэ два яйкi, а трэцяе ўзяў у зубы i памчаўся пад веранду. Тэдзi, яго мацi i бацька сядзелi на верандзе за снеданнем. Але Рыкi-Цiкi заўважыў, што яны нiчога не елi. Яны сядзелi нерухома, як каменныя, i твары ў iх былi белыя. А па цыноўцы, каля самага крэсла Тэдзi, выгiналася кольцамi Нагайна. Яна падпаўзла так блiзка, што магла ў любы момант уджалiць голую нагу Тэдзi. Пагойдваючыся ў розныя бакi, яна спявала пераможную песню.
- Сын Вялiкага Чалавека, якi забiў Нага, - сыкала яна, - пачакай крыху, сядзi i не зварухнiся. Я яшчэ не гатова. I вы ўсе трое сядзiце цiшэй. Калi вы паварушыцеся, я ўджалю яго. Калi вы не паварушыцеся, я таксама ўджалю.
|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|