Крыница (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
5 из 6
Крынiчка ўсё бегла, гнала хвальку за хвалькай, поўная задумення.
Булькала i звiнела, як музыка, зачароўваючы зялёныя беражкi; залатыя мары снавалiся над пахiленымi галоўкамi прыгожых красак. Месячык падплыў яшчэ вышэй i кiнуў сваю касу ў лона крынiчкi i зачараваў яе. Цяпер ёй яшчэ мацней захацелася iсцi далёка, бо ёсць невыразнае хараство ў гэтых прыгожых далях, у гэтых няясных парываннях да невядомага.
Прыгожыя мары-летуценнi раптоўна перабiлiся. Крынiчка пачула, як пад ёю здрыганулася зямля, цяжкая глыба адарвалася ад гары-маткi i загарадзiла ёй дарогу.
- Я не праб'юся! Я не праб'юся! - прашаптала крынiчка.
- Хутчэй, хутчэй, дачушка, ты здолееш прабiцца! - з матчынай любасцю i страхам перад дарагой стратай трывожна казала гара.
- Я не праб'юся!.. Што ж? На новую дарогу. - I ў другi бок пабегла крынiчка.
Заплакала гара буйнымi росамi... Асiрацела старая гара, пераляцеў кудысь салавейка, пасохлi прыгожыя краскi, i жоўтымi пяскамi засыпаў вецер прыгожую дарожку крынiчкi.
Нарадзiлiся i пацяклi другiя крынiчкi, утвараючы новае жыццё, а гэтае, калiсь шумлiвае i вясёлае, месца пачало замiраць i глухнуць. I толькi гара з абветранымi схiламi яшчэ сведчыла аб даўнейшых часах поўнага жыцця. Нават трава не расла тут, i толькi непатрабавальны сiвец, якi прывык да цяжкiх умоў жыцця, сям-там раскiдаўся крупiнкамi па гары.
Прайшоў час.
Была ранiца. Сонейка пачынала новы дзень. Цiха ўздымаўся над лагчынамi туман, крычалi дзесь гусi. Лесавы жаваранак ужо снаваў у небе i вiтаў яснае сонца.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|