Купальския светляки (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 4

---------------------------------------------

Колас Якуб

Купальскiя светлякi (на белорусском языке)



Якуб Колас

Купальскiя светлякi

Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а сама, як мацi, прытаiлася ў лесе, каб вартаваць i ахоўваць сон людзей i сон прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлi не было так маркотна ў часе яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркi, i яно заззяла тысячамi рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блiшчалi гэтыя адвечныя нябесныя вочы. Яны дрыгацелi ў пералiвах жывых агнёў, нiбы брыльянцiстыя матылькi, што, сеўшы на краску, трапечуць крыльцамi, сатканымi з праменняў. А можа, яны, робячы гэтыя дзiўныя рухi, спявалi там свае песнi, але голас песень не мог даляцець да зямлi з бяздонных глыбiнь, бо зоркi былi вельмi далёка ад яе. Аднак было добра адно тое, што бляск зорак асвятляў i ночку i тым самым рабiў меней адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзiлася ў гэты час быць у далёкай дарозе, калi ў сэрца закрадалася трывожная думка: а цi той гэта шлях? - пазiралi на зоры i па iх знаходзiлi дарогу. А калi хто прачынаўся ўночы i таксама заўважаў зоркi на небе, дык i яму было весялей, i ён выказваў уголас сваё здаваленне.

Адзiн чалавек шукаў у гэтую ноч кветку папарацi, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвiтае яна агнявiстым цветам. Многа людзей шукала гэтую кветку, але нiхто не знайшоў па той простай прычыне, што папараць нiколi не цвiла з таго часу, калi пачала расцi на свеце.

|< 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]