Купальския светляки (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 3 из 4

Галоўкi ў iх былi цёмныя, можа, iх зацямняла ноч, бо яна стаяла тут недалёка i таксама слухала музыку цiшынi iшолахi прыроды, яе гутарку. Затое ж жывоцiкi гэтых светлячкоў-жучкоў свяцiлiся зеленаватымi агеньчыкамi. Але трэба было вельмi ўважлiва прыглядацца, каб iх прымецiць. Чалавек стаў слухаць, аб чым гаманiлi светлячкi. Iх было тут вельмi многа. З iх чарады абабраўся адзiн жучок. Сам ён быў тоненькi, але жывоцiк меў крыху таўсцейшы, з прычыны чаго i агеньчык яго выдаваўся крыху больш прыметна. Ён прымасцiўся на кары дубовага кораня, нарыхтаваўшыся сказаць прамову жучынай грамадцы. I ён сказаў:

- Ёсць многа на свеце агнёў, але яны аджылi свой час. Жыццё не стаiць на адным месцы, як казаў - вы чулi самi - i гэты дуб, значыць, i агонь павiнен перайсцi ў iншыя формы. Такiмi формамi i з'яўляемся мы, чуеце, жучкi? Мы! Я засмяяўся - вы чулi? Я засмяяўся, калi пачуў ад гэтага старога дуба, што яму падабаецца святло зорак... Дзiўная справа гэта заскарузласць на свеце! Тут, пад яго ўласным карэннем, на яго ўласнай кары, запалiлiся для свету новыя агнi, а ён iх не бачыць. Ды якiя агнi!.. Эй, жучок на лiстку сунiцы!

- Я! - адазваўся жучок.

- Вы паглядзiце на яго агеньчык: колькi хараства! Колькi новых бляскаў, я б сказаў, новых агнявых вобразаў! I што такое зоры ў параўнаннi з нашымi агнямi? Бляск гнiлякоў, балотны агонь!.. Або звярнiце вы ўвагу - я не саромеюся сказаць гэта - на мой агонь: гэта адна, адна чыстая паэзiя, паэзiя вышэйшага гатунку! Вось што такое нашы агнi.

У сухiм леташнiм лiсцi пад карэннямi дуба шаснула яшчарка.

|< Пред. 1 2 3 4 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]