Купальския светляки (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
4 из 4
- Ну, а скажыце, будзьце ласкавы, - прамовiла яна, - каму свецiць ваш агонь?
- Як каму свецiць? Перш за ўсё ён свецiць нам самiм. Мы ствараем новае хараство агнёў, у гэтым стварэннi мы адчуваем радасць. А нам - цьфу на сонца, на зоры, на месяц, на купальскiя агнi, што пазапальваны па лесе ў гэтую ноч. Каля iх сялянская дурнота спраўляе свае танцы. Мы ж самi - сонца, зоры, месяц!..
- Ха-ха-ха! - засмяялася ночка. - Мiлыя вы жэўжыкi! Усё гэта вельмi пацешна, але самi вы - толькi малюпасенькi адбiтак сонца, а вы плюеце на яго. Ну, што ж? Ваш час, пазабаўляйцеся, дзеткi. Я зараз сыду з зямлi, i ваш мiлы агеньчык пагасне ў бляску дня.
Засмяяўся чалавек.
- Мiлыя жучкi! Калi я адыду ад вас на два крокi, вашы агнi знiкнуць з маiх вачэй.
Чалавек разумеў iх, але мова чалавека была для iх незразумелая.
|< Пред. 1 2 3 4 >|