Купальския светляки (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
2 из 4
Аднак чалавек усё ж такi знайшоў кветку папарацi,i гэта нiколечкi не супярэчыць таму, што гаварылася раней, бо гэты чалавек не сапраўдны, а казачны. У казцы ж усё можа быць. Гэтая знаходка зрабiла чалавека шчаслiвым. Усякiя згрызоты i непрыемнасцi не краналi яго. На душы ў яго было спакойна i радасна. А цiкавей за ўсё тое, што яму сталi вядомы галасы прыроды i ён мог разумець яе думкi.
Iдзе чалавек i чуе, як перамаўляюцца дрэвы мiж сабою. Ён спынiўся. Яго зацiкавiла гутарка двух велiзарных дубоў, што стаялi ўскрай лесу. Ноч, цiшыня, блiсканне тысяч зор, як вiдаць, настроiлi iх на фiласофскi лад.
- Чым цiкава жыццё, - казаў адзiн дуб, - дык гэта тым, што яно хоць i iдзе па пэўных законах, але вечна змяняецца i разгортвае новыя старонкi. I колькi б ты нi жыў, нiколi не пасягнеш яго мнагалучнасцi.
- У гэтым i ёсць мудрасць жыцця, брат мой дуб, бо калi б мы пазналi яго таямнiцы, нам не было б i ахвоты жыць на свеце.
- I няўжо ж нiколi, ну, не мы, а нашы патомкi, не дасягнуць гэтага сусвету ва ўсёй яго складанасцi?
- Думаю, што нiколi. Бо вось i мы: чым больш высока падымаемся над зямлёю, тым большыя i шырэйшыя далягляды адчыняюцца перад намi... Я, ведаеш, люблю гэтыя блiскучыя зоры: iх святло i вабiць i прыцягвае.
- Знайшоў чым захапляцца, дурань стары! Хi-хi-хi! - пачуўся новы тоненькi-тоненькi галасок, якi iшоў аднекуль з-пад каранёў дуба.
Чалавек зiрнуў унiз. Па дубовых каранях i па траве пад дубамi поўзалi харошанькiя светлячкi.
|< Пред. 1 2 3 4 След. >|