Лист Якуба Малькевича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 11 из 14



- Ты думаеш пра дзецi цi не?

- Гэта каб падзякаваць, мусiць, мне, што я iду гадаваць чужыя дзецi, закрычала Зося, выбегшы на сярэдзiну хаты.

- Можа, ты i дабра iм хочаш, але як гэта ўсё робiцца!

Варывон Вiлач ужо ўсцягваў на плечы кажух. Але адразу, адумаўшыся, уздыхнуў i сказаў да Зосi:

- Цiха, пляваць на ўсё. - I да Хведара: - Ты тут гаспадар цi хто? Каб гэта на мяне, дык я тут доўга лiшне не глядзеў бы, а адразу...

- Што адразу? - крыкнула Анэта.

- Каб больш я твайго слова не чуў! - кiнуўся да яе Хведар.

- Не, будзеш чуць!

- Дай сюды хлапца. Мой сын, я над iм бацька.

- Ты бацька яго, але не над iм.

Ён адарваў ад яе меншага хлапчука i панёс на руках. Хлапчук немым зайшоўся плачам. Анэта з большым зачынiлася ў кухнi.

Варывон Вiлач усё ж усцягнуў на плечы кажух i падаў вялiкую хустку Зосi.

Лiст

Як два разы жанiўся Хведар Тамiлоўскi, вёска Канатопшчына, Бабелянскага раёна. Я чалавек просты i невучоны, дык не вельмi складна апiшу, як жывуць малыя дзецi i ўся iх сям'я, але затое чыстую праўду скажу. Эх, горка i кепска жывецца бедным хлопчыкам без роднай маткi! Гэта ў Хведара Тамiлоўскага. Дык адзiн большанькi хлапчук, можа, яму гадоў якiх сем або восем - не Хведараў, а яго жонкi, якую ён забiў, за што i адседзеў два гады. А меншы - родны сын Хведараў, i яму, можа, якiх год тры цi трохi больш. Забiў Хведар жонку з зайздрасцi, i ўзяў ён быў яе дзеля выгады, а жыць з ёю не хацеў. I гэтыя два хлапчукi за свой кароткi век вельмi ж гора, небарачыны, ужылi. Няма ў iх цяпер нiякага скутку, цi як тут сказаць, каб iм прасветлую гадзiну мець.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]