Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
79 из 109
I чуў тут прыемныя навiны. Бушмар, казалi, бунтуецца. Хтосьцi недзе чуў, як ён гразiў некаму, нiбыта гаварыў, што жывым у рукi не дасца, што страсяне ўсю акругу i вялiкi след па сабе пакiне...
Дакладна гэтага нiхто не сцвярджаў, але гаворкi былi. I гэта хоць трохi ды цешыла Вiнцэнтага. Ён гэтым толькi i жыў цяпер. Брыдкая была зiма. Нудна было на свеце.
Пра Бушмараў хутар Вiнцэнты больш не думаў. Сама думка гэтая аж сцепала яго.
Так жыў ён i пакрысе ачуньваў. Усё iшло паволi, цягнулася гэтак марудна!
ХI
Бушмар усё больш пачынаў нядобра пачуваць сябе пад зiркам Галенiных вачэй. Зiрк гэты пакрысе ператварацца стаў з па-жаноцку хiтрага, гуллiвага ў цвёрды i нават жорсткi. Яна як бы загадвала яму гэтым зiркам. Ён нi то што баяцца пачынаў яе, а чуў у Галене штосьцi яе ўласнае, што нiколi не страцiцца ў яе, нiколi не падначалiцца пад чужое.
Яна часта падносiла яму сына:
- На, паглядзi. Бачыш, у яго бровы такiя, як у цябе, робяцца.
- Але, - гаварыў ён, дакранаючыся пальцамi да незарослага цемя дзiцяцi.
Ён сам пачынаў чуць, як цяжка разбурыць той холад, якi з'явiўся мiж iмi з таго самага першага вечара, калi вярнуўся ён з астрога, i з таго другога вечара, калi ён, абязвечыўшы Вiнцэнтага, уцякаў да брата. Пасля гэтага вырасла вельмi; калi ён вярнуўся праз тыдзень ад брата, яна сказала яму:
- Ну, заб'еш ты мяне цi не?
Ён маўчаў.
- Скажы.
- Нашто табе гэта?
- Хачу ведаць. Калi гэта ты праўду тады казаў, дык я не буду чакаць, а забяру дзiця i пайду.
|< Пред. 77 78 79 80 81 След. >|