Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 80 из 109



- Ты, мусiць,хочаш давесцi мяне да гэтага, калi ўспамiнаеш наўмысля, што я калi сказаў.

Ён ведаў, што яна гэта здзекуецца з яго, помсцiць за яго неабдуманае слова. Бачыў, што яна нiдзе ў крыўду не дасца, што яна нават за слова дараваць не хоча. I гэта рабiла яе дзеля яго больш, як калi, прынаднай, але ж больш, як калi, i далёкай. Прыкрасць да ўсяго вырастала ў яго. I горш за ўсё было тое, што ён цяпер пачынаў думаць, прынамсi, несвядомае з'яўлялася iмкненне дзесьцi ў iстоце дазнацца, дзе пачатак гэтай варожасцi мiж iм i Галенаю. Варожасцi, якая за кароткi час апрыкрыла iм абодвум, але ж i пазбыцца якой было нельга, але пачаткi думак гэтых прападалi, ледзьве з'явiўшыся.

Былi ў iх i лепшыя хвiлiны. Часамi, пасля даўжэзнай маўчанкi, яны пачыналi гаварыць пра што-небудзь не вельмi важнае i цiкавае для iх цяпер абаiх. Раз, напрыклад, яна сказала:

- Мусiць, шчэпы ў садзе павымярзалi, нiхто не абгледзеў iх на зiму.

- Не да гэтага было, - буркнуў ён, але чамусьцi ўзняў на яе вочы.

Мусiць, штосьцi было ў голасе яе цяпер, што нагадала ранейшы час iх, калi яшчэ ён толькi паглядаў з акна, цi не доўга бавяцца каля хаты хлопцы, а яна хвалявала яго бляскам вачэй.

I яны цяпер пачалi гаварыць пра ўсялякую драбязу, маючы асалоду не з гаворкi гэтай, а з нейкай згоды мiж iмi, але гэта сапраўды была толькi згода. Больш за ёю нiчога не было. Так гэта i праходзiла, як з'яўлялася. Без следу i карысцi.

Затое часамi Бушмару было абыякава ўсё - i халоднасць жонкi, i нелады навокал яго.

|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]