Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 81 из 109

Хоць з гэтага ўсё нараджалася, але засланяла сабою першапрычыну i само вырастала ў iм i поўнiла сабою ўсё. Гэта часта было, i заўсёды тады, калi Бушмар пакiдаў за сабою ўсё i быў адзiн. Апошнi раз гэта было перад самым канцом зiмы, i той раз яно скончыла ўсё ранейшае.

Зiма тады канчалася рана. Яшчэ ў канцы лютага збiралася пад снегам вада, i дарогi пачалi прападаць. Бушмар надвечар прыехаў ад брата. Страшна змарыў, аж да пены, свайго стаеннiка. Сам прамок на iмгле i быў злосны. Гнаў каня па прабоiнах i замакрэлых ухабах i нiкому не з'язджаў з дарогi (гэта i заўсёды меў ён сабе прывычку гэтую). Дома якраз iскра папала ў порах:

- Нашто ты гэтак каня морыш, улегцы едучы? - сказала Галена.

- Што табе да каня. Маўчала б!

- Чаму маўчала б?

- Таму што... К д'яблу!

Увайшоўшы ў хату, ён заўважыў, што Галена кудысьцi збiраецца. Ён моўчкi глядзеў, што з гэтага будзе. Яна раптам пакiнула свае зборы i лягла спаць.

- Ага, - загаманiў ён, дзiка i ўрачыста смеючыся, - пастрашыла. Ну што, пастрашыла?

- Слухай, - абазвалася яна, - я цябе не страшыла i страшыць не думаю. Дый не такi ты чалавек, каб цябе можна было чым устрашыць. Да цябе нiякi страх не прыстане... Ты сам бачыш, што - якая гэта наша жытка! Гэта каб увесь век у гэтакiм пекле жыць? Лепш мне пайсцi адсюль. Я даўно гаварыла пра гэта з людзьмi. I з Амiляю гаварыла, i шмат з кiм там гаварыла. Туды я пайду.

- Дык ты ўжо гаварыла?! Даўно ўжо думала пра гэта?! У маёй хаце ўсё гэта робiцца, а я нiчога не ведаю!..

Ён крычаў i тупаў нагамi.

|< Пред. 79 80 81 82 83 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]