Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
89 из 109
Цяпер гэта рабiлася радасна, ахвотна, але першы раз одум браў некаторых:
- Увесь векгараваў, гараваў, збiраў па саломiне, i нават котла роднага адцурацца трэба.
Аднак iшлi, бо, шкадуючы чагосьцi невыразнага ў старым, пачыналi ўжо баяцца яго.
Гэтак вось i Амiля спахмурнела была, калi чарга прыйшла i да Андрэевай старой хаты:
- Мне не шкода гэтых катухоў i пакут ранейшых, але так нешта, я i сама не ведаю, што гэта.
Андрэй, можа, i зразумеў яе, але нiчога сказаць не мог iншага, як толькi:
- Гэта так з чалавекам бывае.
Але Ўладзя пасля сам загаварыў пра гэта з Амiляю:
- Гэта ведаеш што? Гэта спадчыннасць старая. Гэта, калi хочаш, дык рэшткi бушмараўшчыны, якiя спрадвеку ўкаранiлiся ў нас. У таго больш, у таго менш, але яны ёсць. Табе гэта не шкада трухлявага кута гэтага, але ты тут жыццё, хоць цяжкае, пазнала...
- Тут я ўспамiнаю пра ўсё, што было, тут паўмiралi бацькi, тут...
- Вось гэта самае. Але мы роднае нам возьмем з сабою, а непатрэбнае адкiнем.
Уладзя бываў цяпер шмат на людзях, даводзiлася яму i далёка выязджаць адсюль, ён меў цiкавыя сустрэчы, чытаць пачаў шмат, гадаваў у сабе новую нейкую чалавечую iмклiвасць, часта задумваўся i навучыўся гаварыць новае тут, у гэтых лясах. Ён гаварыў з Амiляю:
- ...Нам от, можа, i думаецца часам пра ўсё гэта вось так, як ты кагадзе гаварыла. От жоравы ўвосень ляцяць, i мы чагосьцi шкадуем.
|< Пред. 87 88 89 90 91 След. >|