Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
96 из 109
Пакойчык быў невялiчкi, дзвярыма ў прасторную зборню, дзе ранiцамi жанчыны зносiлi кармiць малых дзяцей. Стала яшчэ не было, а можа, вынеслi куды яго. На акне гарэла лямпа, а акно застаўлена было да палавiны фанернаю дошкаю. Хлопцаў сышлося чалавек сем, i, як сабралiся ўсе, Уладзя аглушыў усiх запытаннем:
- Чулi?
Чулi ўсе, толькi адзiн не:
- Што?
Але на яго паглядзелi так, што ён спусцiў унiз вочы. Гэта быў хлопец бадай старэйшы за ўсiх тут, яго недалюблiвалi за скрытнасць.
- Значыцца, ты, Сымон, за тое, каб зрабiць тут два калектывы з аднаго? Ну, чаго тут таiцца, прызнавайся...
Так выявiўся раскол.
- А ты скажы, чаму табе здаецца, што гэтак будзе лепш?
- Каб калектывiзаваць усё наваколле.
- А калi гэта будзе канец усёй калектывiзацыi?
- Як?
- А так што без хутаранцаў ты цi, можа, хто тваiмi рукамi хоча развалiць усю работу, а тады ўсё будзе проста. Можа, каму толькi гэтага i трэба.
Пасля падышоў Андрэй з некаторымi мужчынамi, найшло хлопцаў i дзяўчат, жанок. У маленькiм пакойчыку не маглi стоўпiцца, адчынiлi дзверы ў дзiцячую сталавальню i выйшлi ўсе туды. Неўзабаве, можна сказаць, сышлiся ўсе.
- Вось i сход! - гукнуў хтосьцi.
I яшчэ Андрэй заглушыў усiх:
- А ну, скажы там, як гэта рабiць трэба нам далей? На колькi гуртоў разбiцца? А калi будзем дзялiцца, дык мо ўжо цяпер нарыхтаваць калоў, каб адзiн аднаму голавы растоўкаць.
Пачалiся гаворкi, спрэчкi. Папаў Андрэй якраз туды, куды трэба было.
|< Пред. 94 95 96 97 98 След. >|