Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
94 из 109
Тады яна, здэтэнаваўшыся, сказала:
- Дзяньдобры.
Ён адказаў. I як яна пайшла далей, ён затрымаў яе:
- Пачакай.
- Чаго?
- Пачакай. Стой... Да мяне не вернешся?
- Не.
- А можа, падумаеш?
- Не... Нiколi.
I, памаўчаўшы:
- Каб ты здаў усю гаспадарку ў калгас, сам, з добраю ахвотаю, ды каб год колькi як чалавек пажыў у калгасе, каб змянiўся, каб нанава радзiўся, тады, можа б, што i было, а так... Не, не!
Яна павяла дзяцей далей, а ён загукаў услед:
- Раней я з свету пазводжу вас усiх!..
Галена пайшла шпарчэй i чула яшчэ ўсё яго моцны шэпт:
- I сыны мае там у iх, без бацькi, без мяне...
- Хоць раз ты сваiх дзяцей успомнiў, - гукала здалёк, абярнуўшыся да яго, Галена. - Якi ты бацька, так ты i сыноў пры сабе маеш.
Тады Бушмар вярнуўся назад, адкуль iшоў, колькi раз азiрнуўшыся на Галену. Калгасаўскiя новыя будынкi весела залацiлiся сонцам.
IV
Раз надвечар Андрэй з Уладзем выйшлi з калгасаўскай канторы. Дзённая работа была скончана, мужчыны ля студнi мылi рукi. Падышоў да студнi памыцца i Ўладзя - перад гэтым ён паўдня рабiў у кузнi з кавалём. Андрэй рушыў за iм. Здалёк яшчэ чулi яны, як нейкая спрэчка iшла ля студнi, аж крык нейкi чуваць быў. Вусаты дзядзька, размахваючы шырака рукамi, штосьцi даводзiў. Некаторыя памагалi яму, некаторыя старалiся абсадзiць яго. Нарэшце выразна выявiлася, чаго ён хацеў:
- Гэта праўду ён мне кажа, што цяпер можна iначай крыху.
- Што? - запытаў Андрэй.
|< Пред. 92 93 94 95 96 След. >|