Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
95 из 109
- А от тое, што - поле дык мы разам будзем рабiць, а агароды падзелiм кожны па кавалку. Куры падзелiм, малочную жывёлiну.
- Нашто?
- А каб распараджэнне мець сабе.
- Тады хiба i поле?
- Пасля можна будзе i поле.
- А мо цяпер ужо?
- Я не кажу цяпер, але... а ўрэшце...
Тады падаў голас Вiнцэнтага сын:
- Гэта то не трэба, гэтак калгас раскiдаецца, але зрабiць два цi тры меншых калгасы - дык патрэбна, пааддзяляцца па колькi сем'яў разам...
Пасля гэтага ўзняўся большы яшчэ крык, а калi разыходзiлiся, некалькi чалавек аддзялiлiся i пайшлi ў другi бок за Вiнцэнтавым сынам. Ён раптам вярнуўся туды, дзе стаялi Андрэй з Уладзем, i растлумачыў:
- Тут гэта от дзеля чаго. Каб усiх гаспадароў паўцягваць сюды. У вялiкi гурт дык не лiшне яны паквапяць, а так - дык усе пойдуць. Тады ўся ваколiчнасць наша будзе калгасаўскаю.
- А як не пойдуць? - як следчы, запытаў Уладзя, глянуўшы на Андрэя.
- Пойдуць.
- Што, ты пытаўся ў iх?
- Пытаўся.
- Ну i пойдуць?
- Усе.
I, падумаўшы:
- Нават Бушмар.
- Ён, мусiць, самым першым пойдзе? - здагадаўся Андрэй.
Але той таксама здагадаўся, што гэта допыт:
- Ён не хоча, але, дзеля спакою, i яго трэба завалаць.
- Ён табе патрэбен?
- Я не пра сябе аднаго дбаю.
- Ты за ўсiх! - усмiхнуўся Ўладзя.
Той падаўся ад студнi.
У той вечар шмат калгасаўцаў непакоiлiся вельмi. Хмурна думаў Андрэй, а на Ўладзевай кватэры сабралiся хлопцы.
|< Пред. 93 94 95 96 97 След. >|