Макаркавых Волька (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 10 из 13

Дзядзюля затрапятаўся.

- Дзе хворы? - сказала яна сваiм шырокiм пявучым голасам.

- Я, я хворы, - прашаптаў Сафрон Дзядзюля. - Калi ласка, ратуйце, век буду дзякаваць. Так дрэнна мне прыйшлося...

Маладая жанчына пачала яго аглядаць. Будучы паслухмяным, як ягня, Дзядзюля бесперапынна выказваў просьбы - клапацiцца аб яго здароўi.

- У вас пачынаецца запаленне лёгкiх, - сказала маладая жанчына. - Як гэта вы маглi так захаладзiцца?

- Мяне прамачыў дождж, - прахрыпеў Дзядзюля.

- Тут ёсць дзе дастаць банькi? - запытала Волька.

- Ёсць тут у адной хаце.

- Дастаньце iх, я пастаўлю. А зранку трэба будзе лякарства. Рэцэпт я напiшу.

- Вы мяне выбачайце, - ныў Дзядзюля. - Я вам цвiкоў не даў. Прызнацца вам, то я забыўся, што яны ёсць. Я гэтую памылку выпраўлю, абы толькi паправiцца. Лячыце мяне, як мага, прашу вас.

- Дык гэта я ў вас прасiла цвiкоў? А я i не пазнала. Нiчога, хвароба не страшная, паправiцеся.

Волька пайшла. Праз гадзiны дзве Дзядзюлева жонка прыйшла сказаць, што банькi прыгатаваны. Лiў дождж. Волька iшла лячыць Дзядзюлю. Яму было горш, хрып iшоў з яго горла.

- Аптэка ад вас далёка?

- На станцыi, шэсць кiламетраў.

- Я напiшу рэцэпт, а вы iдзiце зараз жа запрагаць каня. Трэба адразу дастаць лякарства. Дайце на чым напiсаць рэцэпт.

Дзядзюлева жонка пачала шукаць паперы i вiнавата сказала:

- Нi кавалка паперы ў хаце няма, у яго ўсе справы ляжаць у канцылярыi.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]