Макаркавых Волька (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 9 из 13

Ён аж счарнеў ад злосцi i гневу. Як! Нягледзячы на ўсе заявы, яна скончыла iнстытут i цяпер ужо доктар? Гэта жывы здзек з яго! Можна сказаць, што нiколi яшчэ раней ён не ненавiдзеў Макаркавых Волькi так, як цяпер. Пануры, як кавалак хмары, ён дацягнуўся дадому i, каб асвяжыць гарачую галаву, перад сном выйшаў у адной бялiзне на двор. Неба схмурнела, ужо iшоў халодны асеннi дождж. Сумысля ён прайшоў пад дажджом па садзе. Iрвануўся вецер, дождж лiнуў густа i, пакуль Дзядзюля дабег да сянец, ён увесь быў мокры. Падлазячы ў сенцах пад коўдру, ён адчуваў холад. К канцу ночы ў яго пачало балець горла, зранку яму зусiм нездаровiлася, а пад вечар высока паднялася тэмпература. Ён пачаў гаварыць з гарачкi, i сям'ю яго апанавала трывога.

Быў вечар. Волька сядзела ў свайго колiшняга суседа за сталом. Ёй было прыемна слухаць успамiны гэтай сям'i аб бацьках яе. У хату ўвайшла жанчына i пачала расказваць, што Дзядзюля вельмi хворы, а па доктара далёка ў такое надвор'е ехаць, i ў Дзядзюлi ў хаце аж рукi ломяць з адчаю. Маладая жанчына адразу ўстала i папрасiла правесцi яе да Дзядзюлi.

Трэба сказаць, што Дзядзюля быў смелы i храбры толькi там, дзе ўсё добра i лёгка iшлося. Цяпер iм апанавала няшчасце, i ён размяк, як гнiлая салома. Аслабелы, ён ляжаў i думаў пра тое, што нiчога лепшага няма, як жыць на свеце. Хвароба напалохала яго, ён баяўся.

- Слухай, - замагiльным голасам прагаварыў ён да жонкi. - Гэтая Волька, што прыехала - доктар. Iдзi паклiч яе.

У гэты момант адчынiлiся дзверы, i на парозе з'явiлася Волька.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]