Макаркавых Волька (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
11 из 13
Хiба можа ў шуфлядзе каля вас, там нейкi звязак старых яго папераў, можа там знойдзецца.
Заплакала дзiця, i жанчына пабегла ў бакоўку. Волька адчынiла шуфляду i дастала адтуль жмут папераў. Гэта былi ўсялякiя старыя рахункi i пратаколы, было некалькi пiсьмаў. Волька шукала, адкуль бы адарваць кавалак няспiсанай паперы. Нарэшце асобна яна ўбачыла некалькi паперын, перавязаных нiткай, i разгарнула iх. Глянуўшы ў iх, яна жахнулася, яна чытала чарнавiкi Дзядзюлевых заяваў на яе. "Вось чаму я гэтулькi пакутавала, цярпела ганьбу i не меншы здзек!" Дрыжачай рукой яна адарвала ад аднаго чарнавiка палоску паперы i пачала пiсаць рэцэпт. Увайшла Дзядзюлева жонка i ўбачыла, што Волька ставiць Дзядзюлю банькi.
Назаўтра Дзядзюлю стала лепш. А яшчэ цераз дзень ён ужо зусiм бадзёра глядзеў са сваёй пасцелi на акно. Неба было зноў яснае, заходзiла сонца, i ў яго праменнях стаялi дрэвы за акном. Насупроць аконнай шыбы, на тонкай галiнцы вiсела яшчэ некалькi апошнiх лiсткоў. Дзядзюля глядзеў на iх, але не заўважаў iх. Як цвiк з-пад малатка, яго мазгi прабiвала думка, што на яго накладзена пячаць ганьбы: у цяжкую для яго хвiлiну Волька прыйшла ратаваць яго. Нягледзячы на ўсе яго заявы, яна стала доктарам. Так, як нiколi, яна цяпер сталая, разумная, упэўненая ў сабе.
- Чартоўка паршывая! - замармытаў Дзядзюля. - Доктар называецца. Паставiла банькi, напiсала рэцэпт i ўсё. Нi разу не прыйшла паглядзець, толькi два разы нейкую бабу прысылала запытацца, як мне. Толькi назва, што дактары, а сваiх абавязкаў не разумеюць.
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|