Макаркавых Волька (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 13



Дзядзюля бачыўяе здалёку, i, як толькi яна паехала ў свой горад, следам за ёю пайшла заява, што яна ў свой час была звольнена з рабфака як кулацкая дачка. Здарылася так, што бацька яе тыдняў за пяць да яе прыезду i купiў быў на гадоўлю цяля. Пасля пахавання жонкi, выпраўляючы Вольку ў горад, ён цяля прадаў i грошы аддаў ёй. Яна не хацела браць, але ён упрасiў яе: яму было прыемна хоць так выказаць сваю сардэчнасць да сваёй дачкi, якая толькi адна i асталася цяпер у яго. Такiм парадкам, у Дзядзюлеву заяву было ўпiсана, што апошнiм часам Вольчын бацька займаецца спекуляцыяй цялятамi.

Зноў пачалi даходзiць у вёску чуткi пра Вольку. Гаварылi, што начальнiк той установы, дзе яна працуе, прыслаў сюды ў сельсавет запытанне. Але нiхто не ведаў, што Дзядзюля зноў уцёрся ў гэтую справу. Поўны задавалення, ён слухаў гаворкi, што Волька нiбы без працы. Але праз нейкi час Волька пачала раптам прысылаць бацьку грошы. Устрывожаны Дзядзюля пачаў збiраць весткi пра Вольку, але бацька яе раптоўна памёр, i пахавалi яго суседзi: Волька не прыехала. Больш таго, яна нават не адказала на тэлеграму, якую ёй далi. У тым, значыцца, горадзе яе ўжо не было. Рад - няволя, а Дзядзюлю прыйшлося забыцца на ўсю гэтую справу. Праз некаторы час Волька прыслала бацьку грошы, але iх нiхто з пошты не забiраў, i яны пайшлi назад. Узнепакоеная Волька напiсала бацькаваму суседу, i той адказаў, што бацька памёр i пахаван побач магiлы мацi. Пра Вольку больш нiчога не было чуваць.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]