Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 157 из 197

Выбiрайце ж, выбiрайце. Слаўнае будзе паляванне! За Чараду, за ўсю Чараду, за ваўчыц i ваўчанят у логаве i на волi, за сяброўку, якая гонiць лань, за сама маленькае ваўчаня ў пячоры мы прымаем бой!

Чарада адказала кароткiм аглушальным брэхам, якi прагрымеў у цемры, нiбы трэск падаючага дрэва.

- Мы прымаем бой! - прабрахалi ваўкi.

- Заставайцеся тут, - сказаў Маўглi сваёй чацвёрцы. - Нам спатрэбiцца кожны зуб. А Пхао з Акелам няхай рыхтуюцца да бою. Я iду лiчыць сабак.

- Гэта смерць! - крыкнуў Вантала i прыўзняўся. - Што можа зрабiць гэткае галышаня супраць рудых сабак? Нават Паласаты i той...

- Ты i праўда чужынец, - адгукнуўся Маўглi. - Але мы яшчэ пагаворым, калi сабакi будуць перабiты. Добрага палявання ўсiм вам!

Ён памчаўся ў цемру, увесь ахоплены шалёнай весялосцю, амаль не гледзячы, куды ступае, i, як i трэба было чакаць, расцягнуўся на ўвесь рост, спатыкнуўшыся аб Каа, якi пiльнаваў аленевую сцежку паблiз ракi.

- Кш-ша! - сярдзiта сказаў Каа. - Хiба можна так тупацець i пляскаць у джунглях, зводзячы на нiшто паляванне ўсёй ночы, ды яшчэ калi дзiчына гэтак хутка бегае?

- Вiна мая, - сказаў Маўглi, падымаючыся на ногi. - Праўда, я шукаў цябе, Пляскатагаловы, але кожны раз, як я цябе бачу, ты становiшся жаўжэйшы i таўсцейшы на даўжыню маёй рукi. Няма другога такога, як ты, ва ўсiх джунглях, о мудры, дужы i прыгожы Каа!

- А куды ж вядзе гэты след? - Голас Каа палагаднеў.

|< Пред. 155 156 157 158 159 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]