Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 158 из 197

- Не мiнула i месяца з таго часу, як адзiн чалавек з нажом кiдаў у мяне камянямi i шыпеў на мяне, як злосны лясны кот, за тое, што я заснуў на адкрытым месцы.

- Ага, i распудзiў аленяў на ўсе чатыры бакi, а Маўглi быў на паляваннi, а Пляскатагаловы зусiм аглух i не чуў, як яму свiсталi, каб ён аслабанiў аленеву сцежку, - спакойна адказаў Маўглi, сядаючы сярод стракатых кольцаў.

- А цяпер гэты чалавек прыходзiць з ласкавымi, лiслiвымi словамi да гэтага ж Пляскатагаловага i кажа яму, што ён мудры, i дужы, i прыгожы, i Пляскатагаловы верыць яму i скручваецца ў кальцо, каб зрабiць зручнае сядзенне для таго, хто кiдаў у яго камянямi... Цяпер табе добра? Хiба Багiра можа гэтак выгодна скруцiцца?

Каа, як звычайна, выгнуўся, нiбы мяккi гамак, пад цяжарам Маўглi. Хлопчык працягнуў у цемры руку, абняў гiбкую, падобную на трос шыю Каа i прыгнуў яго галаву да сябе на плячо, а потым расказаў яму ўсё, што адбылося ў джунглях гэтай ноччу.- Я, можа, i мудры, - сказаў Каа пасля таго, як выслухаў расказ, а што глухi, дык гэта праўда. Iнакш я пачуў бы пхiял. Не дзiва, што траваеды гэтак занепакоiлiся. Колькi ж усяго сабак?

- Я яшчэ не бачыў. Я прыйшоў адразу да цябе. Ты старэйшы за Хатхi. Затое, о Каа, - тут Маўглi закруцiўся ад радасцi, - гэта будзе слаўнае паляванне! Мала хто з нас убачыць новы маладзiк.

- I ты таксама сюды ўмяшаўся? Не забывайся, што ты чалавек. Не забывайся таксама, якая чарада цябе выгнала. Няхай ваўкi ганяюць сабак. Ты чалавек.

- Леташнiя арэхi сталi сёлета чорнай зямлёю, - адказаў Маўглi. - Гэта праўда, што я чалавек, але сёння ноччу я сказаў, што я воўк. Гэта ў мяне ў крывi.

|< Пред. 156 157 158 159 160 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]