Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 159 из 197

Я заклiкаў раку i дрэвы, каб яны запомнiлi мае словы. Я паляўнiчы Вольнага Народа, Каа, i застануся iм, пакуль не сыдуць адсюль сабакi...

- Вольны Народ! - прабурчаў Каа. - Вольныя зладзеi! А ты звязаў сябе смяротным вузлом на ўспамiн аб ваўках, якiя памерлi! Кепскае гэта паляванне!

- Гэта маё Слова, i я ўжо сказаў яго. Дрэвы ведаюць, i ведае рака. Пакуль не сыдуць адсюль сабакi, маё Слова не вернецца да мяне.

- Сшшш! Ад гэтага змяняюцца ўсе сляды. Я думаў узяць цябе з сабою на паўночныя балоты, але Слова - хай сабе нават Слова маленькага голага, безвалосага чалавечка - ёсць Слова. Цяпер i я, Каа, кажу...

- Падумай як след, Пляскатагаловы, каб i табе не звязаць сябе смяротным вузлом. Мне не трэба ад цябе Слова, я i так ведаю...

- Няхай будзе гэтак, - сказаў Каа. - Я не буду даваць Слова. Але што ты думаеш рабiць, калi прыйдуць рудыя сабакi?

- Яны павiнны пераплысцi Вайнгангу. Я хачу сустрэць iх на водмелях, а за мною была б Чарада. Нажом i зубамi мы прымусiлi б iх адступiць унiз па цячэннi ракi i крыху астудзiлi б iм глоткi.

- Гэтыя сабакi не адступаюць, i глоткi iм не астудзiш, - сказаў Каа. Пасля гэтага палявання не будзе больш нi чалавечка, нi ваўчаняцi, застануцца адны голыя косцi.

- Алала! Памiраць дык памiраць! Паляванне будзе сама слаўнае! Але я яшчэ малады i бачыў мала дажджоў! У мяне няма нi мудрасцi, нi сiлы. Ты прыдумаў што-небудзь лепшае, Каа?

- Мне давялося бачыць сотнi i сотнi дажджоў. Перш чым у Хатхi выпалi малочныя бiўнi, я пакiдаў ужо ў пыле доўгi след.

|< Пред. 157 158 159 160 161 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]