Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 170 из 197

Усе яны былi тут, маўклiвыя, лютыя, бязлiтасныя, з раз'юшанымi вачамi. Сонца ўжо заходзiла. Праз паўгадзiны Маленькi Народ Скалаў павiнен быў закончыць дзённыя турботы, а, як вам вядома, Дзiкiя Сабакi кепска б'юцца ў змроку.

- Мне не патрэбны такiя верныя вартаўнiкi, - сказаў Маўглi, становячыся на суку, - але я гэтага не забуду. Вы сапраўдныя сабакi, толькi, як мне здаецца, занадта ж падобныя адзiн на аднаго. Вось таму я i не аддам пажыральнiку яшчарак яго хваста. Хiба ты не задаволены, руды сабака?

- Я сам выпушчу табе кiшкi! - прахрыпеў важак, кусаючы ад злосцi камель дрэва.

- Не, ты падумай, мудры пацук Дэкана: цяпер народзiцца многа куртатых рудых шчанят з чырвоным абрубкам замест хваста. Iдзi дадому, рыжы сабака, i крычы ўсюды, што гэта зрабiла малпа. Не хочаш? Тады хадзем са мною, i я навучу цябе розуму!

Ён пераскочыў, як малпа, на суседняе дрэва, i потым зноў на суседняе, i зноў, i зноў, а чарада бегла за iм, задзёршы прагныя пысы. Час ад часу ён рабiў выгляд, нiбыта падае, i сабакi натыкалiся адзiн на аднаго, спяшаючыся прыкончыць яго. Гэта было дзiўнае вiдовiшча - хлопчык з нажом, якi паблiскваў у промнях захаду, што пранiкалi мiж верхнiх галiн, а ўнiзе - маўклiвая чарада рудых, нiбы ахопленых агнём, сабак.

|< Пред. 168 169 170 171 172 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]