Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 171 из 197

Перабраўшыся на апошняе дрэва, Маўглi ўзяў часнок i як след нацёрся iм з галавы да пят, а сабакi пагардлiва загарланiлi:

- Малпа з воўчай моваю, цi не думаеш ты ўжо замесцi свой след? Усё адно мы будзем гнаць цябе да смерцi!

- Вазьмi свой хвост, - сказаў Маўглi i шпурнуў абрубак у бок, процiлеглы таму, куды ён збiраўся бегчы.

Чарада адскочыла, пачуўшы пах крывi.

- А цяпер бяжыце за мною - да смерцi!

Ён саслiзнуў з дрэва i як вiхор памчаўся да Пчалiных Скалаў, перш чым сабакi зразумелi, што ён збiраецца рабiць.

Яны глуха завылi i кiнулiся бегчы нязграбнай, размашыстай рыссю, якая можа ўрэшце даканаць каго хочаш. Маўглi ведаў, што чарада сабак бяжыць куды больш павольна, чым воўчая чарада, iнакш ён нiколi б не адважыўся на двухмiльны прабег на вачах у сабак. Яны былi ўпэўнены, што хлопчык урэшце дастанецца iм, а ён быў упэўнены, што можа забаўляцца з iмi, як хоча. Уся задача заключалася ў тым, каб трымаць чараду дастаткова блiзка ззаду сябе i не даць ёй звярнуць убок раней часу. Ён бег спрытна, роўна i пругка, а за iм, менш чым за пяць крокаў, - куртаты важак. Уся ж чарада расцягнулася больш як на чвэрць мiлi, страцiўшы розум i аслепшы ад прагi крывi. Маўглi правяраў адлегласць на слых i зберагаў сiлы напаследак, каб прамчацца па Пчалiных Скалах.

Маленькi Народ заснуў на самым змярканнi, бо начныя кветкi ўжо не цвiлi, але як толькi першыя крокi Маўглi затупацелi па гулкiм грунце, ён пачуў такi шум, быццам пад iм загула ўся зямля.

|< Пред. 169 170 171 172 173 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]