Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 2 из 197



- Што ж, зайдзi iпаглядзi сам, - суха сказаў Бацька Воўк. - Але ежы тут няма.

- Для ваўка няма, - сказаў Табакi, - але для такой нiкчэмнасцi, як я, i голая костка - сапраўдны баль. Нам, шакалам, няма чаго надта перабiраць.

Ён пракраўся ў глыбiню пячоры, знайшоў аленевую костку з рэшткамi мяса i, вельмi задаволены, сеў i пачаў з трэскам грызцi гэтую костку.

- Дзякуй за пачастунак, - сказаў ён i аблiзнуўся. - Якiя прыгожыя высакародныя дзецi! Якiя ў iх вялiкiя вочы! А яны ж яшчэ такiя маленькiя! Праўда, праўда, мне варта было б памятаць, што царскiя дзецi ад самых першых дзён ужо дарослыя.

А Табакi ж ведаў не горш за любога кожнага, што няма нiчога больш небяспечнага, як хвалiць дзяцей у вочы, i з прыемнасцю назiраў, як збянтэжылiся Мацi i Бацька Ваўкi.

Табакi сядзеў моўчкi, радуючыся таму, што наклiкаў на другiх бяду, потым злосна сказаў:

- Шэр-Хан, Вялiкi Тыгр, змянiў месца палявання. Ён будзе ўвесь гэты месяц паляваць тут, у гарах. Гэтак ён сам сказаў.

Шэр-Хан быў тыгр, якi жыў за дваццаць мiляў ад пячоры, каля ракi Вайнгангi.

- Не мае права! - сярдзiта пачаў Бацька Воўк. - Паводле Закону Джунгляў, ён не можа мяняць месца палявання, нiкога не папярэдзiўшы. Ён распудзiць усю дзiчыну на дзесяць мiляў навокал, а мне... мне цяпер трэба паляваць за дваiх.

- Мацi нездарма празвала яго Лангры (Кульгавы), - спакойна сказала Мацi Ваўчыха. - Ён ад самага нараджэння кульгае на адну нагу. Вось чаму ён палюе толькi на свойскую жывёлу.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]