Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
3 из 197
Жыхары паселiшчаў на берагах Вайнгангi злосныя на яго, а цяпер ён з'явiўся сюды, i ў нас пачнецца тое самае: людзi будуць ганяцца за iм па лесе, злавiць яго не здолеюць, а нам i нашым дзецям давядзецца ўцякаць куды вочы глядзяць, калi падпаляць траву. I праўда, нам ёсць за што дзякаваць Шэр-Хану!
- Цi не перадаць яму вашу падзяку? - спытаў Табакi.
- Вон адсюль! - агрызнуўся Бацька Воўк. - Вон! Iдзi паляваць са сваiм панам! Досыць ты набаламуцiў сёння.
- Я пайду, - спакойна адказаў Табакi. - Вы i самi хутка пачуеце голас Шэр-Хана ўнiзе, у зараснiку. Дарэмна я турбаваўся перадаваць вам гэтую навiну.
Бацька Воўк натапырыў вушы: унiзе, у далiне, што збягала да маленькай рэчкi, пачуўся сухi, злосны, адрывiсты, тужлiвы рык тыгра, якi нiчога не злавiў i анi не саромеўся таго, што ўсе джунглi пра гэта ведаюць.
- Дурань, - сказаў Бацька Воўк. - Пачынаць гэткiм шумам начную работу! Няўжо ён думае, што нашы аленi падобны на тлустых буйвалаў з Вайнгангi?
- Ш-ш! Ён палюе сёння не на буйвала i не на аленя, - сказала Мацi Ваўчыха. - Ён палюе на чалавека.
Рык перайшоў у глухое бурчанне, якое чулася нiбыта з усiх бакоў адразу. Гэта быў той рык, якi палохае дрывасекаў i цыганоў, што начуюць пад голым небам, а iншы раз прымушае iх бегчы проста ў лапы тыгру.
- На чалавека! - сказаў Бацька Воўк i выскалiў белыя зубы.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|