Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
31 из 197
Яны балбочуць i выхваляюцца, нiбыта яны вялiкi народ i задумалi вялiкiя справы ў джунглях, але вось упадзе арэх, i яны ўжо смяюцца i пра ўсё забылiся. Нiхто ў джунглях не водзiцца з iмi. Мы не п'ём там, дзе п'юць малпы, не ходзiм туды, куды ходзяць малпы, не палюем там, дзе яны палююць, не памiраем там, дзе яны памiраюць. Хiба ты чуў ад мяне хоць бы слова пра Бандар-Логаў?
- Не, - адказаў Маўглi шэптам, бо лес прыцiх, пасля таго як Балу скончыў сваю прамову.
- Народ Джунгляў не хоча iх ведаць i нiколi пра iх не гаворыць. Iх вельмi многа, яны злосныя, брудныя, бессаромныя i хочуць толькi таго, каб Народ Джунгляў звярнуў на iх увагу. Але мы не заўважаем iх, нават калi яны кiдаюць арэхi i сыплюць бруд нам на галаву.
Не паспеў ён дагаварыць, як цэлы дождж арэхаў i сукоў пасыпаўся на iх з дрэў; пачулiся кашаль, вiск i сярдзiтыя скачкi высока над iмi, сярод тонкiх галiн.
- З Малпiным Народам забаронена вадзiцца, - сказаў Балу, - забаронена Законам. Не забывайся пра гэта!
- Ыгы, забаронена, - сказала Багiра. - Але я ўсё-такi думаю, што Балу павiнен быў папярэдзiць цябе.
- Я?.. Я? Як мне магло прыйсцi ў галаву, што ён будзе вадзiцца з такою дрэнню? Малпiн Народ! Тфу!
Зноў арэхi дажджом пасыпалiся iм на галовы, i мядзведзь з пантэрай уцяклi, прыхапiўшы з сабою Маўглi. Балу гаварыў пра малпаў шчырую праўду. Яны жылi на верхавiнах дрэў, а паколькi звяры рэдка глядзяць угору, дык Малпам i Народу Джунгляў не даводзiлася сустракацца.
|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|