Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
30 из 197
- Ты водзiшся з Малпiным Народам - з шэрымi малпамi,з народам, якi не ведае Закону, з народам, якi есць усё без разбору? Як табе не сорамна!
- Балу стукнуў мяне па галаве, - сказаў Маўглi (ён усё яшчэ ляжаў на спiне), - i я ўцёк, а шэрыя малпы спусцiлiся з дрэва i пашкадавалi мяне. А ўсiм астатнiм было ўсё роўна. - Ён трошкi ўсхлiпнуў.
- Спагада Малпiнага Народа! - чмыхнуў Балу. - Спакой горнага патоку! Халадок летняй спякоты! А што было потым, дзiцяня чалавека?
- А потым... потым яны далi мне арэхаў i ўсялякай смачнай ежы, а потым узялi мяне на рукi i занеслi на верхавiны дрэў i гаварылi, што я iх кроўны брат, адно што бясхвосты, i калi-небудзь стану iх важаком.
- У iх не бывае важака, - сказала Багiра. - Яны хлусяць. I заўсёды хлусiлi.
- Яны былi вельмi ласкавыя са мною i прасiлi прыходзiць яшчэ. Чаму вы мяне нiколi не вадзiлi да Малпiнага Народа? Яны ходзяць на дзвюх нагах, як i я. Яны не б'юцца цвёрдымi лапамi. Яны гуляюць цэлы дзень... Пусцi мяне, брыдкi Балу, пусцi мяне! Я зноў пайду гуляць з iмi.
- Паслухай, дзiцяня! - сказаў мядзведзь, i голас яго прагрымеў, як гром у навальнiчную ноч. - Я навучыў цябе Закону Джунгляў - аднаму для ўсiх Народаў Джунгляў, апрача Малпiнага Народа, якi жыве на дрэвах. Яны не маюць Закону. У iх няма свае мовы, адны толькi ўкрадзеныя словы, якiя яны пераймаюць у iншых, калi падслухоўваюць, i падглядваюць, i падпiльноўваюць, седзячы на дрэвах. Iх звычаi - не нашы звычаi. Яны жывуць без важака. Яны нiчога не памятаюць.
|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|