Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
32 из 197
Але калi малпам трапляў у рукi хворы воўк, або паранены тыгр, або мядзведзь, яны мучылi слабых i дзеля пацехi кiдалi ў звяроў палкамi i арэхамi, спадзеючыся, што iх заўважаць. Яны пачыналi выць, выкрыквалi недарэчныя песнi, клiкалi Народ Джунгляў да сябе на дрэвы бiцца, усчыналi за дробязi сваркi мiж сабой i кiдалi мёртвых малпаў абы-дзе, напаказ усяму Народу Джунгляў. Яны ўвесь час збiралiся завесцi i свайго важака, i свае законы i звычаi, але так i не завялi, бо памяць у iх была кароткая, не далей учарашняга дня. Урэшце яны памiрылiся на тым, што прыдумалi прымаўку: "Усе джунглi будуць думаць заўтра так, як малпы думаюць сёння", i вельмi гэтым суцяшалiся. Нiхто са звяроў не мог да iх дабрацца, i нiхто не звяртаў на iх увагi - вось чаму яны так узрадавалiся, калi Маўглi пачаў гуляць з iмi, а Балу на яго раззлаваўся.
Нiякай iншай мэты ў iх не было - у малпаў нiколi не бывае мэты, - але адна з iх прыдумала, як ёй здалося, пацешную штуку i аб'явiла ўсiм астатнiм, што Маўглi можа быць карысны для ўсяго iхняга племенi, бо ўмее сплятаць галiны, каб баранiцца ад ветру, i калi яго злавiць, дык ён навучыць гэтаму i малпаў. Зразумела, Маўглi, як сын дрывасека, шмат што ведаў, сам не памятаючы адкуль, i ўмеў будаваць буданы з галля, сам не знаючы, як гэта ў яго выходзiць. А Малпiн Народ падглядваў за iм з дрэў i парашыў, што гэта цiкавая гульня. На гэты раз, гаварылi малпы, у iх i сапраўды будзе важак, i яны стануць сама мудрым народам у джунглях, такiм мудрым, што ўсе iх заўважаць i пазайздросцяць iм.
|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|