Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
33 из 197
I таму яны цiхенька кралiся за Балу i Багiрай, пакуль не надышоў час адпачынку апоўднi i Маўглi, якому было вельмi сорамна, не лёг спаць памiж пантэрай i мядзведзем; ён парашыў, што больш не будзе важдацца з Малпiным Народам.
I тут праз сон ён адчуў нечыя рукi на сваiх плячах i нагах - цвёрдыя, дужыя маленькiя рукi, - потым па твары захвасталi галiны, а потым ён здзiўлена ўбачыў мiж разгайданых верхавiн зямлю ўнiзе i Балу, якi глуха роў, абуджаючы джунглi, а Багiра скачкамi падымалася ўверх па ствале дрэва, ашчэрыўшы белыя зубы. Малпы радасна завылi i пераскочылi ўгору на тонкiя галiны, куды Багiра пабаялася лезцi за iмi.
- Яна нас заўважыла! Багiра нас заўважыла! Усе джунглi ў захапленнi ад нашага спрыту i нашага розуму! - крычалi малпы.
Потым яны прыпусцiлi бягом, а бег малпаў па верхавiнах дрэў - эта штосьцi такое, што немагчыма апiсаць. У iх ёсць там свае дарогi i скрыжаваннi, свае пад'ёмы i спускi, пракладзеныя на вышынi пяцiдзесяцi, сямiдзесяцi, а то i ста футаў ад зямлi, i па гэтых дарогах яны падарожнiчаюць, калi трэба, нават уночы. Дзве сама дужыя малпы падхапiлi Маўглi пад пахi i памчалiся разам з iм па верхавiнах дрэў скачкамi даўжынёй дваццаць футаў. Без яго яны маглi б рухацца ў два разы хутчэй, але хлопчык сваiм цяжарам затрымлiваў iх. Як нi кружылася ў Маўглi галава, ён усё ж меў асалоду ад шалёных скачкоў, хоць зямля, што мiльгала далёка ўнiзе, палохала яго i сэрца замiрала ад кожнага страшнага рыўка i штуршка пры пералёце над правалам з аднаго дрэва на другое.
|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|