Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
46 из 197
Там пасярэдзiне тэрасы стаяла разбураная альтанка з белага мармуру, пабудаваная для князевых жонак, якiх даўно ўжо не было на свеце. Купал альтанкi абвалiўся i засыпаў падземны ход з палаца, па якiм жанчыны прыходзiлi сюды, але сцены з мармуру ажурнай работы засталiся цэлыя. Цудоўную разьбу малочнай белiзны, лёгкую, як карункi, аздаблялi агаты, сердалiкi, яшма i лазурыт, а калi над узгоркам узышоў месяц, яго промнi пранiклi праз разьбу, i густыя ценi леглi на зямлю ўзорам чорнага аксамiту. Пакрыўджаны, сонны i галодны Маўглi ўсё ж не мог не смяяцца, калi малпы пачыналi на дваццаць галасоў паўтараць яму, якiя яны мудрыя, дужыя i добрыя i якi ён неразумны, што хоча з iмi расстацца.
- Мы вялiкiя! Мы вольныя! Мы заслужылi, каб намi захаплялiся! Заслужылi, як нiводзiн народ у джунглях, каб намi захаплялiся! Мы ўсе так гаворым значыцца, гэта праўда! - крычалi яны. - Зараз мы табе раскажам пра сябе, якiя мы цудоўныя, калi ты нас слухаеш i можаш перадаць нашы словы Народу Джунгляў, каб у будучым ён звяртаў на нас увагу.
Маўглi з iмi не спрачаўся, i сотнi малпаў сабралiся на тэрасе паслухаць, як iхнiя гаваруны будуць спяваць хвалу Бандар-Логам, i калi балбатухi малпы спынялiся, каб перадыхнуць, астатнiя падхоплiвалi хорам:
- Гэта праўда, мы ўсе так гаворым!
Маўглi кiваў галавою, мiргаў вачамi i падтакваў, калi ў яго пыталiся пра што-небудзь, i галава ў яго кружылася ад шуму.
"Шакал Табакi, мусiць, перакусаў iх усiх, - думаў ён сам сабе, - i яны цяпер пашалелi. Гэта ў iх шаленства, "дзiванi".
|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|