Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
54 из 197
I тут Каа выпаўз на сярэдзiну тэрасы, гучна ляснуў скiвiцамi, закрываючы пашчу, i ўсе малпы ўтаропiлiся на яго.
- Месяц заходзiць, - сказаў ён. - Цi дастаткова святла, цi добра вам вiдаць?
Па сценах пранёсся стогн, быццам вецер уздыхнуў у вяршалiнах дрэў:
- Нам вiдаць, о Каа!
- Цудоўна! Пачнём жа танец Каа - Танец Голаду. Сядзiце спакойна i глядзiце!
Ён двойчы цi тройчы скруцiўся ў вялiкае двайное i трайное кальцо, пагойдваючы галавой справа налева. Потым пачаў вырабляць петлi, i васьмёркi, i мяккiя, расплывiстыя трохвугольнiкi, якiя пераходзiлi ў квадраты i пяцiвугольнiкi, не спыняючыся, не спяшаючыся i не перастаючы нi на хвiлiну цiха гусцi. Рабiлася ўсё цямней i цямней, i напаследак ужо не вiдаць было, як раскручваецца i скручваецца Каа, чуваць было толькi, як шапацiць яго лускавiнне.
Балу i Багiра быццам скамянелi, натапырылi поўсць i глуха бурчалi, а Маўглi глядзеў i дзiвiўся.
- Бандар-Логi, - пачуўся нарэшце голас Каа, - можаце вы варухнуць рукой або нагой без майго загаду? Адказвайце.
- Без твайго слова мы не можам варухнуць нi рукой, нi нагой, о Каа!
- Цудоўна! Падыдзiце на адзiн крок блiжэй да мяне!
Рады малпаў бездапаможна хiснулiся ўперад, i Балу з Багiрай мiжвольна зрабiлi крок уперад разам з iмi.
- Блiжэй! - сыкнуў Каа.
I малпы зрабiлi яшчэ адзiн крок.
Маўглi паклаў рукi на плечы Багiры i Балу, каб павесцi iх прэч адсюль, i абодва звяры ўздрыгнулi, быццам прачнулiся.
- Не здымай рукi з майго пляча, - шапнула Багiра, - не здымай, iнакш я пайду... пайду да Каа.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|