Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
60 из 197
- Фу! - сказаў Шэры Брат (гэта быў старэйшы з дзiцянят Мацi Ваўчыхi). Варта было дзеля гэтага бегчы за табою дваццаць мiляў! Ад цябе пахне дымам i хлявом - зусiм як ад чалавека. Прачнiся, Маленькi Брат, я прынёс табе навiны.
- Цi ўсе здаровы ў джунглях? - спытаў Маўглi, абдымаючы яго.
- Усе, апрача ваўкоў, якiх абсмалiла Чырвоная Кветка. Цяпер слухай. Шэр-Хан пайшоў на паляванне ў далёкiя лясы, пакуль не загоiцца яго шкура, - ён увесь у апёках. Ён пакляўся, што кiне твае косцi ў раку, як вернецца.
- Ну, гэта мы яшчэ пабачым. Я таксама ў сiм-тым пакляўся. Аднак навiны заўсёды прыемна пачуць. Я стамiўся сёння, вельмi стамiўся ад усяго новага, Шэры Брат, але ты мне заўсёды расказвай, што ведаеш новага.
- Ты не забудзешся, што ты воўк? Людзi не прымусяць цябе забыцца пра нас? - трывожна спытаў Шэры Брат.
- Нiколi! Я нiколi не забуду, што люблю цябе i ўсiх у нашай пячоры. Але не забуду i таго, што мяне прагналi з Чарады...
- ...i што цябе могуць прагнаць з другой чарады, Маленькi Брат. Людзi ёсць людзi, i гаворка iх падобная на гаворку жаб у сажалцы. Калi я прыйду сюды зноў, буду чакаць цябе ў бамбуку на краi выгану.
На працягу трох месяцаў пасля гэтай ночы Маўглi амаль не выходзiў за вясковыя вароты, гэтак ён быў заняты вывучэннем характару i звычак людзей. Перш за ўсё яму давялося надзець павязку вакол бёдраў, што вельмi яму замiнала, потым, незразумела навошта, навучыцца лiчыць грошы, потым араць зямлю, у чым ён не бачыў карысцi. Вясковыя дзецi ўвесь час дражнiлi яго.
|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|